Калядкі

14.01.2022 г. у нашай установе  прайшла музычная забава «Прыйшла Каляда !». Па ўжо склаўшайся традыцыі кожны  год  нашы выхаванцы развучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ў  скамарохаў, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць. Калядка – гэта маленькая песенька, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год. Гаспадары ж таксама частуюць гасцей і жадаюць моцнага здароўя. Наша «Каляда» была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі i гульнямі.

Добавить комментарий