21 лютага -Міжнародны дзень роднай мовы

Вось ужо больш за 20 гадоў ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ей – гэта адна з прыкмет незалежнасці. Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе. Вось і наш садок таксама святкаваў Дзень роднай мовы.

Падчас правядзення тэматычнага дня была арганізавана выстава кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей у кніжным кутку кожнай узроставай групы.  Для дзяцей  была праведзена акцыя “Чытаем беларускія казкі”. Выхаванцы  разам с педагогамі   гулялі ў народныя гульні “Жабка”, “Грушка”. 

Дзень выдаўся цікавым і запомніцца выхаванцам  садка надоўга.

 

Добавить комментарий